• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Інтэрнэт-эквайрынг

Інтэрнэт-эквайрынг – інструмент, які дазваляе інтэрнэт-крамам і сэрвісам прымаць аплату ад пакупнікоў банкаўскімі карткамі прама на сайце. Гэта больш складаны інструмент у параўнанні з электроннымі плацёжнымі сістэмамі, адначасова з гэтым ён больш надзейны ў дачыненні да правядзення плацяжоў. Бяспека фінансавых аперацый гарантуецца сучаснымі тэхналогіямі абароны: 3D-Secure ад VISA і SecureCode ад MasterCard.

Задумваючыся аб падключэнні інтэрнэт-эквайрынгу, важна памятаць, што адказнасць за пагашэнне фінансавых абавязацельстваў у выпадку выстаўлення чарджбэкаў або штрафаў нясе кампанія – прадавец тавару (паслугі). Акрамя таго, міжнародныя плацёжныя сістэмы VISA і MasterCard выстаўляюць пэўныя патрабаванні да інтэрнэт-крамаў, якія жадаюць падключыць інтэрнэт-эквайрынг. Так, Вам могуць адмовіць у аказанні паслугі інтэрнэт-эквайрынгу, калі кампанія займаецца гульнявым бізнесам, продажам медыцынскіх прэпаратаў або тытунёвай прадукцыі; ад распаўсюджвальнікаў аўдыё – і відэапрадукцыі могуць запатрабаваць дамовы з праваўладальнікамі. Інтэрнэт-крама павінна змяшчаць пэўную інфармацыю: поўнае апісанне тавару (паслугі), актуальны кошт, апісанне працэдур замовы і вяртання тавараў (паслуг) і інш.

Што тычыцца працэдуры падключэння, кліенты сэрвісу «Хуткі Грош»™ могуць падключыць аплату карткамі з сайта дастаткова лёгка. Для гэтага неабходна аформіць заяўку на падключэнне інтэрнэт-эквайрынгу і рэалізаваць тэхнічныя патрабаванні: API або спецыяльнага модуля для CMS. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб тарыфах на паслугу інтэрнэт-эквайрынгу Вы можаце ў аднайменным раздзеле.