Правайдэры паслуг
Рэкамендаваны спосаб падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ для правайдэраў паслуг: праз API / модулі для CMS.
Перавагі падключэння праз API / модулі для CMS для правайдэраў паслуг:
- Аўтаматычнае выстаўленне рахункаў – зручна, хутка.
- Імгненна бачны статус плацяжу ў ВАШАЙ сістэме.
- Доступ да базы ўсіх аперацый.
- Магчымасць самастойнага атрымання любых справаздач.
- Аўтарызаваны доступ.
Звяртаем Вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд — магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу.
Рэгламент падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз API / модулі для CMS:
- У адказ на Вашу заяўку на падключэнне сэрвіс накіруе Вам інфармацыйны ліст (пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік») з просьбай пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя дадзеныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя наладкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будуць указаны рэкамендаваныя спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам (зыходзячы з спецыфікі Вашага бізнесу), а таксама спасылка для актывацыі доступу да сэрвісу праз API (у выпадку падключэння праз модуль для CMS — рэкамендацыі па ўстаноўцы і іншая важная інфармацыя для Вашых распрацоўшчыкаў — спасылка на раздзел для распрацоўшчыкаў).
- На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі Вам неабходна актываваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя дадзеныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па Вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
- Калі API нашага сэрвісу (альбо модуль для CMS) паспяхова рэалізаваны на Вашым баку, тады выстаўленне рахункаў будзе адбывацца аўтаматычна.
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на Ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце прыняцця аплаты па выстаўленым рахунку наш сэрвіс перадае Вам інфармацыю аб аплаце праз API, а таксама паведамляе Вам аб здзейсненай аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
- Пасля пералічэння плацяжоў на Ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны Вамі фармат, і ўжо сфармаваны рэестр перадае Вам.
- Не пазней 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае Вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляецца на падставе Рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз API / модулі для CMS:
- Рахунак пастаянны ў часе.
- Суму аплаты па рахунку вызначае сам плацельшчык; альбо сума рахунку выстаўляецца з білінг-панэлі.
Сэрвіс «Хуткі Грош»™ дазваляе выкарыстоўваць розныя варыянты аплаты выстаўленага рахунку.