Новы партнёр сэрвісу Хуткi Грош™ – сістэма для анлайн-школ School-master. Сістэма дапамагае арганізаваць навучанне, наладзіць email-рассыланні, весці сайт і блог, плюс падключыць аўтаматызаваныя маркетынгавыя і аплатныя пашырэнні. Анлайн-школа абавязкова павінна мець падобную сістэму арганізацыі для свайго эфектыўнага развіцця.
Ключавая асаблівасць сістэмы – тое, што яна ўсталёўваецца на ваш хостынг, а значыць вы купляеце яе раз і назаўсёды. Таксама ў калегаў ёсць бясплатны пробны перыяд, што дазваляе вам за 14 дзён пазнаёміцца з сістэмай бліжэй і прыняць канчатковае рашэнне. Вы можаце разлічваць на пастаянную падтрымку, бясплатнае абнаўленне магчымасцяў працы з сістэмай на працягу 1 года, а таксама кастамізаваны праект.
Тэзісна выкажам перавагі новага сэрвісу:
- адзін плацёж – сайт ваш,
- неабмежаваная колькасць карыстальнікаў вашага прадукту (падпісчыкі, вучні, партнёры, аўтары),
- ваша база і лічбы даступная толькі вам,
- ёсць магчымасць распрацаваць унікальны праект,
- дадатковыя пашырэнні, у тым ліку – гатовая інтэграцыя з сэрвісам Хуткi Грош™ для прыёму плацяжоў анлайн карткамі і праз АРІП.
Калі ў вы шукаеце інструмент для правядзення трэнінгаў (платных і бясплатных), марафонаў, а таксама зацікаўленыя ў тым, каб “усё адразу працавала”, то раім скарыстацца формулай: School-master + Хуткi Грош™.
Давайце разбярэмся, што неабходна рабіць для падключэння інтэграцыйнага рашэння School-master + Хуткi Грош™ і як прымаць плацяжы. Па-першае, вы афармляеце заяўку на падключэнне ў нас на сайце. Пасля таго, як пройдзе працэдура падключэння, вам будзе даступны асабісты кабінет. Вы самі задаяце пароль да яго. Вы таксама атрымаеце ліст з наладамі актывацыі ад мэнэджэра сэрвісу. Па-другое, пасля актывацыі ў кабінеце Хуткi Грош™ вам неабходна прапісаць лагін, пароль і ID ў кабінеце School-master. Для гэтага выбірайце: Дашборд → Спіс плацежных модуляў → Рэдагаваць плацежны модуль. Адкрыецца акно рэдагавання плацёжнага модуля, у якім вы зможаце зафіксаваць назву метаду плацяжу для кліента (напрыклад, “АРІП” або “Аплата карткай анлайн”), а таксама прыярытэтнасць спосабу аплаты, уласна, ўключыць спосаб аплаты і дадаць да яго апісанне ці інструкцыю.
Далей неабходна будзе запоўніць параметры для інтэграцыі. Вось як выглядае акно School-master, дзе неабходна запоўніць параметры, атрыманыя ў сістэме Хуткi Грош™ (ілюстрацыя адлюстроўвае прыклад запаўнення толькі для плацяжоў АРІП, аб дадатковых наладах чытайце ніжэй)
Для плацяжоў на сайце неабходна ўключыць кнопку Webpay, а для аўтаматычнага выстаўлення рахункаў трымальнікам карт Альфа-Банк (Беларусь) у іх інтэрнэт/мабільным банкінгу – кнопку Alfaclick.
Рэжым Sandbox павінен быць адключаны, так як ён выкарыстоўваецца толькі для тэставання.
Тэрмін дзеяння рахунка і валюту замовы вы выбіраеце самастойна. Тут важна памятаць, што грашовыя сродкі прыходзяць на разліковы рахунак у беларускіх рублях, такім чынам, калі вашыя цэны ўстаноўлены ў RUB, як у прыкладзе, то пры спісанні гэтая валюта будзе канвертаваць ў беларускі рубель.
Па-трэцяе, не забудзьцеся даць URL для натыфікацыі мэнэджару сэрвісу Хуткi Грош™. URL мае выгляд: сайт.ru/payments/hutkigrosh/result.php. Пасля адказу пра тое, што URL зафіксаваны, – інтэграцыя з сэрвісам Хуткi Грош™ завершана, можна прымаць плацяжы.
Вынік: арганізацыя анлайн навучання і анлайн плацяжы можна арганізаваць у тры ліку!
Засталіся пытанні? – Будзем рады дапамагчы +375 29 635-33-55, +375 33 635-33-55 або пішыце нам support@hutkigrosh.by.