Звяжыцеся з намі

Сінергія поспеху: Чаму GetCourse +інтэрнэт-эквайрынг ад Хуткi Грош – ідэальнае рашэнне для вашага анлайн-бізнесу?

19.01.2026 · Час прачытання 6 минут

У дынамічным свеце анлайн-адукацыі хуткасць, зручнасць і глабальны ахоп – ключавыя фактары поспеху.  

GetCourse стаў дэ-факта стандартам для тысяч экспертаў і анлайн-школ, прадастаўляючы магутныя інcтрументы для стварэння і маштабавання адукацыйных праектаў. 

Аднак для поўнай рэалізацыі яго патэнцыялу неабходна забяспечыць бесперапынны і бяспечны прыём плацяжоў ад студэнтаў з усіх куткоў свету. Менавіта аб такім ідэальным дуэце – лідыруючай платформе GetCourse і надзейным міжнародным эквайрынгу ад Хуткі Грош – пойдзе гаворка ў гэтым артыкуле. 

GetCourse: Платформа для росту вашай анлайн-адукацыі  

GetCourse па праву лічыцца вядучай платформай для стварэння, прасоўвання і продажу анлайн-курсаў, вебінараў і іншых адукацыйных праектаў. Гэта магутная, але інтуітыўна зразумелая  сістэма прадастаўляе ўсе неабходныя інструменты для комплекснага кіравання вашым адукацыйным праектам: ад пабудовы лендынгу і старонак продажаў да аўтаматызацыі рассылак, CRM і аналітыкі.  

Прастата ў выкарыстанні, шырокі функцыянал і даступнасць па ўсім свеце робяць GetCourse ідэальным выбарам для развіцця любога анлайн-бізнесу ў сферы адукацыі.  

Каму ідэальна падыходзіць GetCourse?  

Тысячы экспертаў, коўчаў і анлайн-школ ужо выбралі гэту платформу для развіцця свайго анлайн-бізнесу.  

GetCourse стане незаменным інструментам, калі вы:  

  • Інфабізнесмен ці эксперт у сваёй вобласці і хочаце дзяліцца сваімі ведамі, манетызаваць іх, ствараючы аўтарскія курсы, трэнінгі, інтэнсівы і марафоны, і пры гэтым мець поўны кантроль над працэсам.  
  • Уладальнік анлайн-школы ці адукацыйнага цэнтра і імкнецеся да цэнтралізаванага кіравання вучэбнымі працэсамі, аўтаматызацыі рэгістрацыі студэнтаў, рассылак, кантроля паспяховасці і выдачы сертыфікатаў.  
  • Коўч, ментар ці кансультант і арганізуеце групавыя і індывідуальныя праграмы, праводзіце вебінары, майстар-класы і маеце патрэбу ў зручнай пляцоўцы для ўзаемадзеяння з кліентамі.  
  • Аўтар кніг, стваральнік унікальнага кантэнту ці адукацыйнага прадукту і хочаце ўпакаваць свае веды ў зручны анлайн-фармат (відэаўрокі, тэксты, аўдыё) і эфектыўна прапанаваць іх шырокай аўдыторыі.  
  • Прадпрымальнік, які запускае новы прадукт ці паслугу, і шукаеце платформу для хуткага стварэння навучальнага кантэнту, дэманстрацыі каштоўнасці вашай прапановы і эфектыўнага запуску продажаў.  
  • Спецыяліст, які імкнецца да маштабавання. Вы хочаце не проста прадаваць свае веды, але і будаваць паўнавартасны адукацыйны бізнес з магчымасцю прыцягнення выкладчыкаў, стварэння розных тарыфаў і аўтаматызацыі большасці руцінных задач.  

Глабальныя амбіцыі: Чаму міжнародны эквайрынг – гэта неабходнасць?  

GetCourse прапануе сапраўды глабальныя магчымасці для вашага бізнесу. Але каб поўнасцю рэалізаваць іх, патрэбны надзейны механізм прыёму плацяжоў ад студэнтаў з любой кропкі свету. Тут на першы план выходзіць патрэба ў міжнародным эквайрынгу.  

Міжнародны эквайрынг – гэта не проста опцыя, гэта ваш ключ да глабальных продажаў!  

Ён дазваляе прымаць плацяжы па банкаўскіх картах (Visa, Mastercard, БЕЛКАРТ і іншыя) ад кліентаў, якія знаходзяцца за межамі вашай краіны, ці ад кліентаў, якія выкарыстоўваюць карты, выпушчаныя замежнымі банкамі. Гэта выдатнае рашэнне для:  
- юрыдычных асоб (ТАА, ААТ і г.д.);  
- індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП);  
- самазанятых грамадзян.  

*Звярніце ўвагу, што з Расіі прымаюцца плацяжы толькі па картах плацежнай сістэмы МІР, аплата па картах Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны недаступная ў сувязі з увядзеннем абмежаванняў на правядзенне плацяжоў.  

Усім, каму важная даступнасць для кліентаў з любой кропкі свету і хто імкнецца пашырыць геаграфію свайго бізнесу, міжнародны эквайрынг адкрывае новыя гарызонты.  

Хуткі Грош: Ваш надзейны партнёр у свеце анлайн-плацяжоў  

Менавіта тут на дапамогу вашаму бізнесу прыходзіць сэрвіс “Хуткі Грош”. Мы прапануем не проста падключэнне да міжнароднага эквайрынгу, а паўнавартаснае партнёрства, якое адчыниць вам дзверы да глабальных продажаў і дазволіць засяродзіцца на галоўным – стварэнні каштоўнага кантэнту.  

Калі вы падключаецеся да сэрвісу “Хуткi Грош”, вы атрымліваеце:  

  • хуткае падключэнне і зразумелыя ўмовы: мы гарантуем максімальна аператыўнае падключэнне да сістэмы, абыходзячы дарагія банкаўскія рашэнні з доўгім падключэннем і складанымі інтэграцыямі, і прапануем празрыстыя і зразумелыя ўмовы супрацоўніцтва без скрытых плацяжоў;  
  • персанальны менеджар на кожным этапе: на ўсім шляху – ад падрыхтоўкі пакета дакументаў да штодзённай працы – вас будзе суправаджаць вопытны персанальны менеджар, гатовы адказаць на любыя пытанні і аказаць кваліфікаваную падтрымку;  
  • выгадныя тарыфы: канкурэнтная камісія банка усяго 2,34 % дазваляе вам захоўваць большую частку заробленых сродкаў, максімізуючы ваш прыбытак;  
  • кругласутачная тэхнічная падтрымка: наша каманда тэхнічнай падтрымкі працуе 24/7, каб аператыўна рашаць любыя пытанні, якія ўзнікаюць, і забяспечваць бесперапынную працу вашага бізнесу.  

Чаму GetCourse +інтэрнэт-эквайрынг ад Хуткі Грош – гэта ідэальнае рашэнне?  

Інтэграцыя GetCourse з міжнародным эквайрынгам ад Хуткі Грош стварае магутную сінергію, якая прыносіць адчувальныя выгады як вашым вучням, так і вашаму бізнесу.  

Для вашых вучняў – максімальная зручнасць і бяспека:  

- аплата курса ў адзін клік непасрэдна на старонцы GetCourse: вашым студэнтам не давядзецца траціць лішні час на складаныя плацежныя формы. Аплата курса адбываецца літаральна ў адзін клік, непасрэдна на звыклай і зручнай старонцы GetCourse;  
- ніякіх пераходаў на іншыя сайты: адсутнасць рэдырэктаў на незнаёмыя рэсурсы павышае давер да вашай платформы і мінімізуе рызыку страты кліента на самым адказным этапе – этапе аплаты;  
- імгненны доступ да навучання пасля аплаты: адразу пасля паспяховай транзакцыі студэнты атрымліваюць імгненны доступ да набытага курсу, што значна паляпшае іх карыстальніцкі вопыт і падтрымлівае матывацыю да навучання;  
- бяспечныя плацяжы з любой карты: мы забяспечваем найвышэйшы ўзровень бяспекі плацяжоў, дазваляючы вашым кліентам аплачваць навучанне з любой банкаўскай карты – Visa, Mastercard ці БЕЛКАРТ без якіх-небудзь асцярог за захаванасць сваіх фінансавых даных.  

* Звярніце ўвагу, што з Расіі прымаюцца плацяжы толькі па картах плацежнай сістэмы МІР, аплата па картах Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны недаступная ў сувязі з увядзеннем абмежаванняў на правядзенне плацяжоў.  

Для вашага бізнесу – рост продажаў і аўтаматызацыя працэсаў:  

  • павелічэнне канверсіі да 30 % дзякуючы спрошчанаму працэсу аплаты: чым прасцей і хутчэй працэс аплаты, тым менш шанцаў, што кліент перадумае. Менш перашкодаў – больш продажаў!  
  • аўтаматычнае залічэнне вучняў на курс пасля плацяжу: забудзьце пра ручную апрацоўку заявак і магчымыя памылкі. Пасля кожнага паспяховага плацяжу вучні аўтаматычна залічваюцца на адпаведны курс, эканомячы ваш час і рэсурсы;  
  • глыбокая інтэграцыя з CRM GetCourse: поўная інтэграцыя з магутнай CRM-сістэмай GetCourse забяспечвае бесперапынны збор даных аб кліентах і транзакцыях, дазваляючы вам эфектыўна кіраваць базай кліентаў, сегментаваць аўдыторыю і выбудоўваць персаналізаваныя стратэгіі ўзаемадзеяння;  
  • дэталёвая аналітыка па ўсіх транзакцыях: атрымлівайце вычарпальную і дэталёвую аналітыку па кожнай транзакцыі. Гэтыя даныя стануць асновай для аптымізацыі вашых продажаў, маркетынгавых кампаній і прыняцця стратэгічных рашэнняў для агульнага развіцця бізнесу.  

У выніку: Грошы паступаюць на ваш рахунак аператыўна, а кліент аўтаматычна атрымлівае доступ да навучання. Гэта не проста зручнасць – гэта магутны драйвер для росту вашых продажаў!  

Дадатковая перавага: Аплата з дапамогай Apple Pay і Samsung Pay  

У сучасным свеце зручнасць мабільных дадаткаў іграе вялікую ролю. Адной з ключавых пераваг пры падключэнні да міжнароднага эквайрынгу праз Хуткі Грош з’яўляецца магчымасць для вашых кліентаў аплачваць курсы з дапамогай папулярных плацежных сістэм Apple Pay і Samsung Pay.  

Калі ваш кліент пераходзіць па плацежнай спасылцы, створанай у сэрвісе “Хуткі Грош”, ён трапляе на абароненую плацежную старонку. У выпадку, калі ў кліента на яго мабільнай прыладзе настроены Apple Pay ці Samsung Pay, яму будзе аўтаматычна прапанавана адпаведная кнопка побач з полем уводу даных карты. Гэта дазваляе завяршыць аплату літаральна ў два клікі, забяспечваючы максімльную зручнасць, хуткасць транзакцыі і высокі ўзровень бяспекі.  

Памятайце, што прапанова такой опцыі не толькі значна павышае зручнасць для кліента, але і выгадна выдзяляе вас на фоне канкурэнтаў на дынімічным рынку анлайн-адукацыі, дэманструючы вашу тэхналагічнасць, сучаснасць і шчыры клопат аб карыстальніцкім вопыце. Зручны і хуткі працэс аплаты, асабіва з дапамогай мабільных плацяжоў, напрамую ўплывае на павелічэнне продажаў і лаяльнасці кліентаў.  

Развівайце ваш анлайн-бізнес з сэрвісам “Хуткі Грош”!  

Інтэграцыя GetCourse з міжнародным эквайрынгам ад Хуткі Грош – гэта не проста тэхнічнае рашэнне, гэта стратэгічны крок да маштабавання вашага анлайн-бізнесу, павелічэння даходаў і пашырэння геаграфіі продажаў. Мы прапануем комплексны падыход, дзе кожны элемент працуе на ваш поспех, дазваляючы вам засяродзіцца на стварэнні якаснага адукацыйнага кантэнту і прыцягненні новых студэнтаў.  

Не прапусціце магчымасць зрабіць ваш анлайн-бізнес па-сапраўднаму глабальным і максімальна прыбытковым!  

Хочаце даведацца больш пра тое, як падключыць міжнародны эквайрынг для вашай платформы GetCourse і пачаць прымаць плацяжы з усяго свету?  

Звяжыцеся з намі зараз!  

Нашы менеджары з задавальненнем раскажуць пра ўсе магчымасці, адкажуць на вашы пытанні і дапамогуць наладзіць ідэальнае плацежнае рашэнне, якое дапаможа вам значна павялічыць даходы ад анлайн-адукацыі.  

Кансультацыя па тэлефонах:  
+375 17 3973355;
+375 29 6353355;
+375 33 6353355.