Як зэканоміць на анлайн-плацяжах
Усе мы любім тое, што робіць наша жыццё прасцей і эканоміць наш час, а таксама грошы. У жыцці бізнесу, у пытанні анлайн плацяжоў, такую функцыю бярэ на сябе сэрвіс Хуткi Грош™ і прапануе не толькі аптымізаваць працоўныя і фінансавыя выдаткі, але і атрымаць узнагароду за тое, што пры іншых роўных даводзіцца плаціць. Разбярэмся падрабязней і прывядзем некаторыя напрамкі па эканоміі пры працы з намі.
1. Усё ўключана: паслуга АРІП + аплата праз сайт.
Робячы АРІП падключэнне праз дамову з намі, бізнес атрымлівае плацяжы з карткі на сайце, то ёсць інтэрнэт-эквайрынг, бясплатна. Камісія па плацяжах з карткі на сайце застаецца аналагічнай камісіі па плацяжах праз АРІП, а гэта значыць, што вы істотна эканоміце, бо стандартная камісія інтэрнэт-эквайрынгу – 3,5 адсоткі. Ніжэй раскрыем камісію АРІП для параўнання. Камісія АРІП дыферэнцыруецца ў залежнасці ад сумы плацяжу.
Прывядзём канкрэтны прыклад на падставе дадзеных маркетынгавага даследавання найбуйнейшага маркетплейса ў Беларусі Deal.by. Паводле дадзеных даследавання, сярэдні чэк беларускіх інтэрнэт-крамаў у 2020 годзе склаў 136 рублёў.
Дык вось, пры сярэднім чэку ў 136 BYN і колькасці плацяжоў у месяц у памеры 8 камісія з плацяжоў складзе ўсяго 2,2 адсотка. Таксама варта нагадаць, што гэта сярэдні, а не ніжняя мяжа камісіі як па АІС Разлік, так і па інтэрнэт-эквайрынгу.
2. Так мы падабраліся да другога пункту вашай эканоміі: чым вышэй плацёж, тым ніжэй камісія.
Выдаткі складаюцца з камісіі банка або паштовага агента, што залежыць ад месца здзяйснення плацяжу, якая спаганяецца ў момант правядзення аплаты (яна прадстаўлена ў табліцы ніжэй):
І камісіі сэрвісу Хуткi Грош™, якая складае 1 адсотак ад сумы плацяжоў, якія прайшлі за поўны месяц працы, калі іх сума перавысіла за 1 000 BYN, або 0,5 базавай велічыні, калі не перавысіла.
Такім чынам, вы можаце палічыць выніковую камісію ў залежнасці менавіта ад вашых цэн і абароту плацяжоў у месяц. Ўпэўненыя, што індывідуальныя разлікі вас не расчаруюць, бо акрамя фінансавай карысці вы атрымліваеце дадатковыя магчымасці, аб якіх падрабязна распавядзем у наступных пунктах.
3. SMS і E-MAIL – інфармаванне вас і вашых кліентаў бясплатна.
Такім чынам,
- ✓ Апавясціць кліента аб выстаўленым рахунку,
- ✓ Нагадаць кліенту аб чарговым плацяжы па дамове,
- ✓ Адаслаць кліенту спасылку на аплату карткай у электронным лісце,
- ✓ а таксама атрымаць апавяшчэнне аб аплаце, – усё гэта цалкам бясплатна ў фармаце як SMS, так і E-MAIL вы можаце ўключыць у апцыянал выстаўлення рахункаў, працуючы з намі.
4. Прыём плацяжоў у любой валюце без адмысловых справаздач.
Яшчэ адным напрамкам, якім з’яўляецца выгадным выхадам з сітуацыі, калі неабходны разлік у валюце адменнай ад беларускага рубля, з’яўляецца магчымасць выстаўлення рахункаў у любой валюце з наступным пералікам яе ў беларускі рубель у момант аплаты. Улічваючы тое, што транзакцыя пройдзе па курсе на дзень разлікаў у беларускіх рублях, рыхтаваць і здаваць справаздачы па валютных аперацыях не трэба. У выніку вы маеце рахункі ў валюце пакупніка, што зручна яму, а грошы на разліковы рахунак атрымліваеце ў беларускіх рублях, што значна спрашчае вам жыццё і пазбаўляе ад справаздачнай цяганіны.
5. QR-код замест тэрмінала.
Крайнім напрамкам эканоміі, пра які мы сёння расказваем, будзе магчымасць выкарыстоўваць сэрвіс E-POS, да якога мы хутка падключаем у сярэднім за 3-5 працоўных дзён, замест тэрмінальнага абсталявання. Чаму гэта выгадна?
Адказваем:
- ✓ камісія ніжэй эквайрынгу і складае ўсяго 1,2 адсотка,
- ✓ адсутнічае абаненцкая плата,
- ✓ адсутнічае плата за абслугоўванне,
- ✓ ёсць магчымасць паралельнага выстаўлення ў АРІП і адпраўкі аплатнай спасылкі. Больш падрабязна пра куайрынг чытайце ў нашых матэрыялах нататак, раздзел E-POS.
І, як мы не перастаем сцвярджаць, аплата з дапамогай QR-код – модна, а няма большай карысці, чым быць на грэбні хвалі.
Вядома ж, у матэрыяле апісаны далёка не ўсе перавагі, якія можна вылучыць у працы з нашым Сэрвісам. Калі вы жадаеце персанальнай прапановы з іх пералікам непасрэдна для вашага бізнесу, то чакаем вашых дадзеных у форме ніжэй.