Куайрынг: як і дзе падключыць?
Мы ўжо гаварылі з вамі аб новым, простым і бюджэтным спосабе прымаць плацяжы ад фізічных асоб – куайрынге. Тэзісна нагадаем пра тое, як працуе куайрынг:
- з дапамогай qr-кода сканара ў тэлефоне,
- з дапамогай qr-сканара ў банкаўскім дадатку.
У першым варыянце пакупнік скануе qr-код і пераходзіць на спецыяльную, абароненую старонку аплаты, дзе уводзіць свае дадзеныя, дадзеныя банкаўскай карты і здзяйсняе плацёж. Гэты спосаб, магчыма, больш працаёмкі для пакупніка, затое вельмі карысны для прадаўца, бо апошні праз старонку, папярэднюю аплаце, яе мы называем “пасадачная”, можа запытаць інфармацыю аб пакупніку, каб фарміраваць сваю сістэму лаяльнасці.
У другім выпадку сканаванне qr-коду адбываецца онлайн праз банкаўскі дадатак, а грошы спісваюцца адразу з карты, прывязанай да банкінгу. Гэты варыянт дазваляе здзейсніць плацёж без фізічнай наяўнасці карты і неабходнасці трымаць у памяці яе нумар, тэрмін дзеяння, а таксама cvv-код. А рэалізавалі яе такія беларускія банкі, як: Банк Дабрабыт, Белгазпрамбанк, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Альфа-Банк, Тэхнабанк, РРБ-Банк, БНБ-Банк, ИдеяБанк, Банк ВТБ, Приорбанк.
У абодвух выпадках аплата адбываецца у момант, пра што мы інфармуем прадаўца імгненна.
Такім чынам, куайрынг – новая тэхналогія, якая дазваляе прымаць плацяжы без тэрмінала з выкарыстаннем смартфона, а таксама істотна эканоміць, бо камісія па куайрынгу, як правіла, ніжэй эквайрынгаўскай.
Як і дзе падключыць плацяжы па qr-коду?
Ёсць адразу некалькі варыянтаў:
- ўдакладніць у абслуговым банку аб магчымасці падлключэння,
- пакінуць заяўку на падключэнне qr-плацяжоў праз АРІП,
- звярнуцца да агрэгатара.
Падрабязна разгледзім кожны з прыведзеных варыянтаў.
Першы варыянт зручны як для дзеючага, так і для толькі пачынаючага бізнесу. Выбіраючы банк, вы ўжо прарабілі нямала, бо аддаеце у яго самае дарагое, што ёсць у вашага бізнэсу –даходы. Адпаведна, і ў дадатковых паслугах свайго надзейнага партнёра вы ўпэўнены. Таму заказ паслугі куайрынга для вас будзе лёгкім і нязмушаным. Як гэта адбываецца? Раскажам на прыкладзе РРБ-Банка. Гэты банк прапануе сваім дзеючым і новым кліентам магчымасць прымаць плацяжы па куайрынгу. Для пачатку працы досыць пакінуць заяву ў адным з офісаў банка. І ўжо на наступны працоўны банкаўскі дзень вы атрымліваеце ўсе інструкцыі, доступы і можаце пачаць прыём плацяжоў.
Другі варыянт для тых, хто даўно сябруе з АРІП. Арганізаваць куайрынг, сапраўды, можна праз ААТ НКФО АРІП. На афіцыйным сайце кампаніі ёсць уся неабходная інфармацыя, а таксама магчымасць пакінуць заяўку на падключэнне. Пасля заяўкі з вамі звяжацца прадстаўнік АРІП і перанакіруе ваша падключэнне на аднаго з агрэгатараў. Такім чынам, афармленне заяўкі на сайце АРІП так ці інакш прывядзе вас да аднаго з агрэгатараў, а вось да якога – стане для вас сюрпрызам.
Калі вы не хочаце выбіраць партнёра ўсляпую, то трэці варыянт для вас. Вы можаце звярнуцца за падключэннем напрамую да аднаго з агрэгатараў, папярэдне вывучыўшы рынак. Розныя агрэгатары прапануюць бізнэсу розныя фішкі працы з сэрвісам qr-плацяжоў. Выбраць тое, што неабходна менавіта вашаму бізнесу, вы можаце самастойна.
Напрыканцы раскрыем вам маленькі сакрэт: камісія ва ўсіх агрэгатараў, якія працуюць з АРІП, аднолькавая. Атрымліваецца, што вы можаце сабраць максімальны пакет магчымасцяў ад агрэгатара. Наш Сэрвіс развівае кірунак пры дапамозе qr-кодаў з моманту з’яўлення куайрынга ў Беларусі і валодае шырокім пакетам магчымасцяў працы, даведацца больш пра іх вы можаце ў нашых менеджэраў.