Звяжыцеся з намі

Спорт і фітнес-клубы

Рэкамендаваны спосаб падключэння да сэрвісу «Хуткi Грош»™ для спорту, фітнес-клубаў, трэнажорных залаў і інш.:  праз спісы (ftp).

Перавагі падключэння праз спісы (ftp) для спартыўных і фітнэс-клубаў:

  • Зручны доступ да сховішча файлаў з ВАШЫХ уліковых сістэм, а таксама праз файлавы менеджар ці электронную пошту.
  • Аптымальны шлях узаемадзеяння, калі неабходна сфармаваць і вылучыць адначасова вялікую колькасць рахункаў.
  • Магчымасць самастойна забіраць рэестры аплаты, якія магчыма лёгка імпартаваць у ВАШЫ ўліковыя сістэмы.

Звяртаем вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд — магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу.

Рэгламент падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз спісы (ftp):

  1. У адказ на вашу заяўку на падключэнне сэрвіс накіруе вам інфармацыйны ліст (пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік») з просьбай пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя даныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя настройкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будуць указаны рэкамендаваныя спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам (зыходзячы са спецыфікі вашага бізнесу), а таксама даныя для доступу на FTP-сервер.
  2. На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі вам неабходна актываваць доступ, задаўшы асабісты пароль. Кантактныя даныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
  3. Для выстаўлення рахунку праз наш сэрвіс вам належыць накіраваць на FTP-сервер файл, які змяшчае інфармацыю, неабходную для выстаўлення рахунку. Агульнае правіла па фарміраванні файла.
  4. У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
  5. Па факце прыняцця аплаты па выстаўленным рахунку наш сэрвіс перадае вам інфармацыю аб аплаце праз электронную пошту і/альбо СМС.
  6. Пасля пералічэння плацяжоў на ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны вамі фармат і сфармаваны рэестр перадае вам.
  7. Не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляеца на падставе рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.

Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз спісы (ftp):

 

  • Аплата рахунку ажыццяўляецца цалкам (фіксаваны кошт абанемента).
  • Аплата рахунку ажыццяўляецца плацельшчыкам самастойна, улічваючы вашы тарыфы.