Камунальная сфера
Рэкамендаваны спосаб падключэння да сэрвісу «Хуткi Грош» ™ для камунальнай сферы: праз спісы (ftp).
Перавагі падключэння праз спісы (ftp) для камунальнай сферы:

- Зручны доступ да сховішча файлаў з ВАШЫХ уліковых сістэм, а таксама праз файлавы менеджар або электронную пошту.
- Аптымальны шлях узаемадзеяння, калі неабходна сфармаваць і выставіць адначасова вялікую колькасць рахункаў.
- Магчымасць самастойна забіраць рэестры аплат, якія лёгка можна імпартаваць у ВАШЫ ўліковыя сістэмы.
Звяртаем вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд — магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу.
Рэгламент падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз спісы (ftp):
- У адказ на вашу заяўку на падключэнне сэрвіс накіруе вам інфармацыйны ліст (пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік») з просьбай пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя даныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя настройкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будуць указаны рэкамендаваныя спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам (зыходзячы са спецыфікі вашага бізнэсу), а таксама дадзеныя для доступу на FTP-сервер.
- На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі вам неабходна актываваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя даныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
- Для выстаўлення рахунку праз наш сэрвіс вам неабходна накіраваць на FTP-сервер файл, які змяшчае інфармацыю, неабходную для выстаўлення рахунку. Агульнае правіла па фарміраванні файла.
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце прыняцця аплаты па выстаўленым рахунку наш сэрвіс перадае вам інфармацыю аб аплаце праз электронную пошту і/альбо СМС.
- Пасля пералічэння плацяжоў на ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны вамі фармат і сфармаваны рэестр перадае вам.
- Не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляеца на падставе рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз спісы (ftp):
- Рахунак захоўваецца да моманту аплаты альбо не мае тэрміну захоўвання.
- Плацельшчык мае магчымасць аплаціць рахунак цалкам або часткова; альбо згодна тарыфам, якія арганізацыя, што аказвае паслугі, павінна перадаць нашаму сэрвісу.
Сэрвіс дазваляе выкарыстоўваць розныя варыянты аплаты выстаўленага рахунку.
