СМІ
Рэгламент падключэння да сэрвісу АРІП праз партал belpressa.by:
- У адказ на вашу заяўку на падключэнне сэрвіс выканае неабходныя настройкі для працы вашай рэдакцыі на партале, а таксама вышле frame (форму падпіскі) для ўстаноўкі на вашым сайце. Пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік» сэрвіс накіруе вам інфармацыйны ліст з прынятай схемай узаемадзеяння. У вас заўсёды будзе магчымасць пацвердзіць/змяніць/дадаць названыя ў заяўцы кантактныя даныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя настройкі ссправаздач і апавяшчэнняў.
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце афармлення падпіскі наш сэрвіс паведамляе вам аб ёй праз электронную пошту.
- Пасля пералічэння плацяжоў на ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны вамі фармат і сфармаваны рэестр перадае вам разам з рэестрам аформленых і аплачаных падпісак і даставачнымі карткамі для Белпошты.
- Не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляецца на падставе рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Правілы аплаты рахункаў для партала belpressa.by:
- У момант падпіскі фарміруецца рахунак з абмежаваным тэрмінам дзеяння.
- Рахунак аплачваецца цалкам.
