Установы аховы здароўя
Рэкамендаваны спосаб узаемадзеяння пры падключэннi да АРiП з сэрвісам «Хуткі Грош»™ для ўстаноў аховы здароўя: вольны фармат.
Перавагі працы з АРIП (АІС“Разлiк”) у вольным фармаце для ўстаноў аховы здароўя:
- Зручна, калі плацяжы прыходзяць разава (нерэгулярна; няма фіксаваных расцэнак; не масава).
- Захоўваецца магчымасць выкарыстоўваць асабісты кабінет і атрымліваць электронныя рэестры за перыяд.
Рэгламент узаемадзеяння з сэрвісам «Хуткі Грош»™ у вольным фармаце:
- У адказ на вашу заяўку на падключэнне сэрвіс накіруе вам інфармацыйны ліст (пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік») з просьбай пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя даныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя настройкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будуць указаны рэкамендаваныя спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам (зыходзячы са спецыфікі вашага бізнесу).
- Кантактныя даныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
- Выстаўленне рахунку не абавязкова (для нерэгулярных плацяжоў).
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце прыняцця аплаты па выстаўленым рахунку наш сэрвіс перадае вам інфармацыю аб аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
- Па факце прыняцця аплаты (на падставе інфармацыі ад АІС «Разлік») наш сэрвіс мяняе статус выстаўленага рахунку на «аплачаны» ў асабістым кабінеце, а таксама паведамляе вам аб здейсненай аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
- Пасля пералічэння плацяжоў на ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны вамі фармат і сфармаваны рэестр перадае вам.
Правілы для аплаты выстаўленых рахункаў:
- арганізаваны прыём плацяжоў у вольным фармаце.
