Тэатры, канцэртныя пляцоўкі
Рэкамендаваны спосаб падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ для тэатраў, канцэртных пляцовак, г. д.: праз API / модулі для CMS.
Перавагі падключэння праз API / модулі для CMS для тэатраў і канцэртных пляцовак:

- Аўтаматычнае выстаўленне рахункаў – зручна, хутка.
- Імгненна бачны статус плацяжу ў ВАШАЙ сістэме.
- Доступ да базы ўсіх аперацый.
- Магчымасць самастойнага атрымання любых справаздач.
- Аўтарызаваны доступ.
Звяртаем вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд — магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу.
Рэгламент падключэння да АРIП i сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз API / модулі для CMS:
- У адказ на вашу заяўку на падключэнне сэрвіс накіруе вам інфармацыйны ліст (пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік») з просьбай пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя даныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя настройкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будуць указаны рэкамендаваныя спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам (зыходзячы са спецыфікі вашага бізнесу), а таксама спасылка для актывацыі доступу да сэрвісу праз API (у выпадку падключэння праз модуль для CMS — рэкамендацыі па ўстаноўцы і іншая важная інфармацыя для вашых распрацоўшчыкаў — спасылка на раздзел для распрацоўшчыкаў).
- На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі вам неабходна актываваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя даныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
- Калі API нашага сэрвісу (альбо модуль для CMS) вамі паспяхова рэалізаваны, тады выстаўленне рахункаў будзе адбывацца аўтаматычна.
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце прыняцця аплаты па выстаўленым рахунку наш сэрвіс перадае вам інфармацыю аб аплаце праз API, а таксама паведамляе вам аб здзейсненай аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
- Пасля пералічэння плацяжоў на ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны вамі фармат і сфармаваны рэестр перадае вам.
- Не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляецца на падставе рахунку-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз API / модулі для CMS:
- Тэрмін дзеяння рахунку абмежаваны.
- Рахунак аплачваецца цалкам.
