Будаўнічыя кампанii
Рэкамендаваны спосаб далучэння да АРIП праз сэрвіс «Хуткі Грош»™ для будаўнiчых кампанiй: праз асабісты кабінет.
Перавагі падключэння к АРIП праз асабісты кабінет для будаўнiчых кампанiй:
- Гісторыя плацяжоў, статыстыка і аналітычная інфармацыя ў адным месцы (інфармацыя прадстаўлена сістэмна, у структураваным выглядзе і храналагічным парадку)
- Зручны пошук і сартаванне дадзеных
- Аплачаныя рахункі бачны ў рэальным часе (пазнака “Аплачана”)
- Аўтарызаваны доступ
Звяртаем Вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд – магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сервісу.
Рэгламент падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ для працы з АРIП праз асабісты кабінет:
- У адказ на Вашу заяўку на падключэнне сервіс прапануе аптымальны для Вас спосаб узаемадзеяння. Пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік» сэрвіс накіруе Вам інфармацыйны ліст з прынятай схемай ўзаемадзеяння. У Вас заўсёды будзе магчымасць пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя дадзеныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя наладкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будзе змешчана спасылка для актывацыі доступу ў асабісты кабінет.
- На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі Вам неабходна актывіраваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя дадзеныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па Вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
- Для выстаўлення рахунку Вам неабходна зайсці ў асабісты кабінет і самастойна запоўніць неабходныя палі для фарміравання рахунку.
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на Ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АРIП (АІС “Разлік”)) на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце прыняцця аплаты (на падставе інфармацыі ад АІС «Разлік») наш сэрвіс змяняе статус выстаўленага рахунку на «аплочаны» ў асабістым кабінеце, а таксама паведамляе Вам аб зробленай аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
- Пасля пералічэння плацяжоў на Ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АРIП (АІС «Разлік») электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны Вамі фармат, і ўжо сфармаваны рэестр перадае Вам.
- Не пазней 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае Вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвіса. Аплата паслуг сэрвіса ажыццяўляеца на падставе Рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз асабісты кабінет:
- Рахунак захоўвацца да моманту аплаты або не мае тэрміну захоўвання.
- Плацельшчык мае магчымасць аплаціць рахунак поўнасцю або часткова.
Сэрвіс «Хуткі Грош»™ дазваляе выкарыстоўваць розныя варыянты аплаты выстаўленага рахунку.