Аўтацэнтры, СТА
Рэкамендаваны спосаб падключэння да АРIП ад сэрвісу «Хуткі Грош»™ для аўтацэнтраў, СТА: праз асабісты кабінет.
Перавагі падключэння да сicтэмы “Разлiк” праз асабісты кабінет для аўтацэнтраў, СТА:

- Гісторыя плацяжоў, статыстыка і аналітычная інфармацыя ў адным месцы (інфармацыя прадстаўлена сістэмна, у структураваным выглядзе і храналагічным парадку)
- Зручны пошук і сартаванне даных
- Аплачаныя рахункі бачны ў рэальным часе (пазнака “Аплачана”)
- Аўтарызаваны доступ
Звяртаем вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд – магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу.
Рэгламент падключэння да АPIП ад сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз асабісты кабінет:
- У адказ на вашу заяўку на падключэнне сэрвіс прапануе аптымальны для вас спосаб узаемадзеяння. Пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік» сэрвіс накіруе вам інфармацыйны ліст з прынятай схемай узаемадзеяння. У вас заўсёды будзе магчымасць пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя даныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя настройкі справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будзе змешчана спасылка для актывацыі доступу ў асабісты кабінет.
- На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі вам неабходна актываваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя даныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
- Для выстаўлення рахунку вам неабходна зайсці ў асабісты кабінет і самастойна запоўніць неабходныя палі для фарміравання рахунку.
- У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС “Разлік”) на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
- Па факце прыняцця аплаты (на падставе інфармацыі ад АІС «Разлік») наш сэрвіс змяняе статус выстаўленага рахунку на «аплачаны» ў асабістым кабінеце, а таксама паведамляе вам аб зробленай аплаце праз электронную пошту і/або СМС.
- Пасля пералічэння плацяжоў на ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны вамі фармат і сфармаваны рэестр перадае вам.
- Не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляеца на падставе рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз асабісты кабінет:
- Рахунак мае абмежаваны тэрмін дзеяння.
- Рахунак павінен быць аплачаны адначасна ў памеры 100%
