Хуткі Грош

Мабільны дадатак E-POS

Чым дапаможа

Мабільны дадатак E-POS – дадатак для мабільных прылад на платформе Android і IOS, які дапаможа:

  • Хутка выстаўляць рахункі.
  • Праглядаць гісторыю плацяжоў.
  • Фарміраваць справаздачы за любы перыяд.
  • Аператыўна звязацца з тэхнічнай падтрымкай.

Для каго створана

У першую чаргу дадатак неабходны падключаным да сэрвісу E-POS юрыдычным асобам, а таксама тым, хто жадае далучыцца да сэрвісу і азнаёміцца з яго функцыяналам у дэмаверсіі. Дадатак і сэрвіс створаны для падключэння рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. Усталяваць дадатак можна ў краме вашай прылады.

Што ўмее

Мабільны дадатак E-POS – дадатак для мабільных прылад, які дапаможа:

  • Працаваць з рахункамі: ствараць рахункі, шукаць выстаўленыя рахункі, фільтраваць рахункі па параметрах часу, статусу (створаны, актыўны, аплачаны, пратэрмінаваны, выдалены і г.д.) і прозвішчы плацельшчыка.
  • Ствараць гісторыю плацяжоў па датах.
  • Фарміраваць справаздачы: па звераных плацяжах з ці без даных кліента і штомесячныя справаздачы для бухгалтарскага ўліку і падатковай справаздачнасці.
  • Пакідаць звароты ў тэхпадтрымку.
  • Таксама дадатак можна наладзіць пад сябе: задаць рэжым апавяшчэнняў і персанальныя налады бяспечнага ўваходу.

Для каго зручна

  • Для ўладальнікаў бізнесу ў мэтах адсочвання плацяжоў і хуткага доступу да сэрвісу.
  • Для прадаўцоў на пунктах абслугоўвання пакупнікоў і кліентаў, каб хутка ствараць і прапаноўваць да аплаты рахункі.
  • Для кур’ераў і службы дастаўкі, каб адмовіцца ад тэрмінала на карысць мабільнага тэлефона.
  • Для ўсіх тых, хто хоча быць мабільным у пытанні плацяжоў і эканоміць свае матэрыяльныя і працоўныя выдаткі.

Сэрвіс E-POS

Сэрвіс E-POS – вашым кліентам з Вамі па шляху!

epos
Google PlayApp Store

Пераможца ў намінацыі «Плацёжны агрэгатар №1» па выніках прэміі «Нумар адзін» 2023

Падключыць ЕРІП - ХУТКА!

Для падключэння вы можаце пакінуць заяўку ў чаце адкрытай лініі, і мы ўсё зробім за вас