• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

СМІ

Рэгламент падключэння да сэрвісу праз партал belpressa.by:

  1. У адказ на Вашу заяўку на падключэнне сэрвіс выканае неабходныя наладкі для працы Вашай рэдакцыі на партале, а таксама вышле frame (форму падпіскі) для ўстаноўкі на Вашым сайце. Пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік» сэрвіс накіруе Вам інфармацыйны ліст з прынятай схемай ўзаемадзеяння. У Вас заўсёды будзе магчымасць пацвердзіць/змяніць/дадаць названыя ў заяўцы кантактныя дадзеныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя наладкі справаздач і апавяшчэнняў.
  2. У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на Ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
  3. Па факце афармлення падпіскі наш сэрвіс паведамляе Вам аб ёй праз электронную пошту.
  4. Пасля пералічэння плацяжоў на Ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны Вамі фармат, і ўжо сфармаваны рэестр перадае Вам разам з рэестрам аформленых і аплачаных падпісак і даставачнымі карткамі для Белпошты.
  5. Не пазней 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае Вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляецца на падставе Рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.

Правілы аплаты рахункаў для партала belpressa.by:

  • У момант падпіскі фарміруецца рахунак з абмежаваным тэрмінам дзеяння.
  • Рахунак аплачваецца цалкам.

Даведацца больш аб іншых спосабах падключэння і ўзаемадзеяння з сэрвісам Вы можаце тут.