• Далучайцеся да нас:

+375 17 397-33-55

+375 29 635-33-55

+375 33 635-33-55

Бытавыя паслугі

Рэкамендаваны спосаб падключэння да сэрвісу «Хуткi Грош» ™ для кампаній, якія прадстаўляюць бытавыя паслугі: праз спісы (ftp).

Перавагі падключэння праз спісы (ftp) для бытавой сферы:

  • Зручны доступ да сховішча файлаў з ВАШЫХ уліковых сістэм, а таксама праз файлавы менеджэр або электронную пошту.
  • Аптымальны шлях ўзаемадзеяння, калі неабходна сфармаваць і выставіць адначасова вялікую колькасць рахункаў.
  • Магчымасць самастойна забіраць рэестры аплат, якія лёгка можна імпартаваць у ВАШЫЯ уліковыя сістэмы.

Звяртаем Вашу ўвагу: асабісты кабінет і атрыманне электронных рэестраў за перыяд — магчымасць, даступная для ўсіх кліентаў сэрвісу.

Рэгламент падключэння да сэрвісу «Хуткі Грош»™ праз спісы (ftp):

  1. У адказ на Вашу заяўку на падключэнне сэрвіс накіруе Вам інфармацыйны ліст (пасля ўзгаднення і падпісання дакументаў з АІС «Разлік») з просьбай пацвердзіць/змяніць/дадаць указаныя ў заяўцы кантактныя дадзеныя (адрасы электроннай пошты; тэлефоны; інш.) і актуальныя налады справаздач і апавяшчэнняў; у лісце таксама будуць указаны рэкамендаваныя спосабы ўзаемадзеяння з сэрвісам (зыходзячы з спецыфікі Вашага бізнесу), а таксама дадзеныя для доступу на FTP-сервер.
  2. На працягу 3 каляндарных дзён з моманту адпраўкі Вам неабходна актывізіраваць доступ, задаўшы ўласны пароль. Кантактныя дадзеныя, спосабы ўзаемадзеяння могуць быць зменены па Вашай заяўцы ў самыя кароткія тэрміны.
  1. Для выстаўлення рахунку праз наш сэрвіс Вам варта накіраваць на FTP-сервер файл, які змяшчае інфармацыю, неабходную для выстаўлення рахунку. Агульнае правіла па фарміраванні файла.
  2. У выпадку аплаты плацёж накіроўваецца на Ваш разліковы рахунак (за вылікам камісіі АІС «Разлік») на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення плацяжу.
  3. Па факце прыняцця аплаты па выстаўленнаму рахунку наш сэрвіс перадае Вам інфармацыю аб аплаце праз электронную пошту і/альбо СМС.
  4. Пасля пералічэння плацяжоў на Ваш разліковы рахунак наш сэрвіс ператварае атрыманы ад АІС «Разлік» электронны рэестр аплачаных плацяжоў у абраны Вамі фармат, і ўжо сфармаваны рэестр перадае Вам.
  5. Не пазней 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным, наш сэрвіс фарміруе і накіроўвае Вам электронны рэестр аплачаных плацяжоў за мінулы месяц разам з рахункам-актам на аплату паслуг сэрвісу. Аплата паслуг сэрвісу ажыццяўляеца на падставе Рахунка-акта ў тэрмін да 15-га чысла месяца, наступнага за справаздачным.

Правілы для аплаты рахункаў, выстаўленых праз спісы (ftp):

  • Рахунак захоўваецца да моманту аплаты альбо не мае тэрміна захоўвання.
  • Плацельшчык мае магчымасць аплаціць рахунак цалкам або часткова; альбо згодна тарыфам, якія арганізацыя, якая аказвае паслугі, павінна перадаць нашаму сэрвісу.

Сэрвіс дазваляе выкарыстоўваць розныя варыянты аплаты выстаўленага рахунку.

Даведацца больш аб іншых спосабах падключэння і ўзаемадзеяння з сэрвісам Вы можаце тут.